Версія для людзей са слабым зрокам
355-75-14 (прыёмная) 363-39-13 (дыспетчарская)
г. Мінск, вул. Казінца, 7А Пн-Пт 8:00-17:00


Асноўнай мэтай дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмаўтадар Кастрычніцкага раёна г. Мінска» з'яўляецца выкананне работ па штатнаму ўтрыманню аб'ектаў гарадскога добраўпарадкавання, размешчаных на тэрыторыі раёна, забеспячэнне круглагоднага, бесперапыннага, бяспечнага руху па вулічна-дарожнай сетцы з адпаведнымі хуткасцямі і нагрузкамі.

Гэты від дзейнасці з'яўляецца комплексным і ўключае ў сабе ўтрыманне і рамонт дарог, ўстаноўку і абслугоўванне малых архітэктурных формаў, тэхнічны догляд за каналізацыйнымі і дрэнажнымі сістэмамі.

У гаспадарчым падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца:

  • Агульная плошча вулічна-дарожнай сеткі - 2 154 216,16 м2
  • Праездная частка вуліц - 1 503 165,7 м2
  • Тратуары - 500 040 м2
  • Паркоўкі - 41 005 м2
  • Грунтавыя тэрыторыі - 2 054 м2
  • Сеткі ліўневай каналізацыі працягласцю - 151,1 км.
  • Замацавана для ўтрымання і добраўпарадкавання - 107 951,50 м2, у т.л.:

    • Праезная частка - 76 768,50 м 2
    • Паркінгi - 706 м2
    • Тратуары - 27 657 м2
    • Веладарожкі - 2 820 м2

Аб прадпрыемстве

Дзяржаўнае прадпрыемства «Рамаўтадар Кастрычніцкага раёна г. Мінска» - гэта сучаснае, канкурэнтаздольнае прадпрыемства, якое забяспечвае якасны рамонт дарог і чысціню вуліц. Асноўны напрамак дзейнасці – выкананне работ па змесце вулічна-дарожнай сеткі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, штучных збудаванняў, бягучаму і капітальнаму рамонту асфальтабетонных пакрыццяў, сетак ліўневай каналізацыі. За 49-ці летні перыяд наша прадпрыемства прайшло працоўны шлях ад невялікага дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Кастрычніцкага раёна г. Мінска да самастойнага прадпрыемства, якому па сілах справіцца з большасцю складаных штодзённых дарожных праблем свайго раёна. Каля 240 работнікаў нашага прадпрыемства - гэта кваліфікаваныя і вопытныя спецыялісты, якія ведаюць і любяць сваю працу.

У сучасных умовах у аснове поспеху прадпрыемства ляжыць пашырэнне відаў аказання паслуг іншым арганізацыям, пастаяннае павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў і падтрыманне здаровага мікраклімату ў калектыве.

На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска размешчаны:

Чыгуначны вакзал

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Палац культуры чыгуначнікаў


Асноўныя магістралі Кастрычніцкага раёна г. Мінска:

  • вул. Аэрадромная, працягласцю 2,7 км, плошчай 84,3 тыс. м2
  • вул. Казінца, працягласцю 4,46 км, плошчай 84,878 тыс. м2
  • вул. Кіжаватава, працягласцю 7,116 км, плошчай 143,3 тыс. м2